Выстава «Мышыны перапалох»

Неардынарнасць гэтай выставы ў тым, што калекцыянаваннем фігурак мышэй займаецца цэлая сям'я. Знаёмцеся: Баброва Галіна Аляксандраўна, яе дзеці Антон і Ганна. Дарэчы, Антон і Ганна нарадзіліся ў год Пацука, магчыма, таму ў 2002 годзе яны і пачалі збіраць такую незвычайную коллекцыю.

Калі ўважліва прыгледзецца, то можна заўважыць, што фігуркі розныя і па матэрыяле, з якога выраблены, і па характары. Большая частка фігурак выраблена з гліны, некаторыя - са шкла, ёсць фігуркі з салёнага цеста. Хтосьці з прадстаўнікоў «сямейства мышыных» ветліва ўсміхаецца нам, хтосьці хітравата паглядае на сыр, а хтосьці спяшаецца хутчэй схавацца ў норку.