Выстава «Я люблю свайго коніка»

Выстава «Я люблю свайго коніка» (калекцыя цацачных конікаў Волкавай Кацярыны)

Чарговы госць Дзіцячага музея – калекцыянер Волкава Кацярына – гаспадыня цэлага цацачнага табуна. Калекцыянаваннем цацачных конікаў Каця пачала займацца некалькі гадоў таму. Конік па мянушцы Астра стаў першым у будучай калекцыі. Зараз у зборы больш чым пяцьдзесят скакуноў: конікі сінія, белыя, ружовыя, жоўтыя, з раскошна прычэсанымі грывамі, кожная – са сваёй мянушкай і непаўторнай гісторыяй. Падтрымліваюць дзяўчынку ў яе захапленні блізкія і сябры. Асаблівыя надзеі ў Каці на гэты 2014 год – бо гэта год Каня, а, значыць, і калекцыя конікаў абавязкова папоўніцца новымі, не менш цікавымі экзэмплярамі.

Песня «Ты беги, моя лошадка, цок-цок-цок» (http://muztune.com)