«Мы прыйшлі ў музей» ч. І (праграма для навучэнцаў 1-х класаў)

Задачы праграмы:

  • фарміраваць пазнавальную цікавасць да музеяў нашага горада, выхоўваць беражлівыя адносіны да культурнай спадчыны, пашыраць кругагляд навучэнцаў;
  • выхоўваць гуманнае, творчае стаўленне да навакольнай рэчаіснасці.

Тэмы заняткаў:

  1. «Падарожжа з кніжнай закладкай» (лістапад, Дзіцячы музей).
  2. «Экалагічнае падарожжа «Суседзі па планеце» (снежань, Прыродна-экалагічны музей).
  3. «Звонкая песня металу» (студзень, Дзіцячы музей).
  4. «Сакрэты беларускага пояса» (люты, Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я).
  5. «У гравёрнай майстэрні» (сакавік, Мастацкая галерэя).
  6. «Запрашэнне да канцэрта» (красавік, Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора).
  7. «Салдацкі рэчмяшок» (май, выязны занятак. Музей баявой славы).