Сардэчна запрашаем у Дзіцячы музей!

Дзве першыя экспазіцыйныя залы музея даюць магчымасць наведвальнікам пазнаёміцца з самымі рознымі прадметамі: гадзіннікамі, паддужнымі званочкамі,фотаапаратамі, самаварамі і іншымі, пазнаць гісторыю іх вынаходства і ўдасканалення, зразумець, што чалавек па сваей сутнасці — творца, вынаходнік, а не разбуральнік.

Лагічным працягам, дапаўненнем першых дзвюх залаў стала, адкрытая ў кастрычніку 2018 года, новая экспазіцыя — «Падарожжа з кніжнай закладкай». Увазе наведвальнікаў прадстаўляюцца дзіцячыя кнігі, цацкі, «чароўныя» прадметы з казак. Аматараў марскіх вандровак чакае гульнёвы комплекс «Яхта». Трошкі фантазіі — і вы ўжо капітан, які трымае курс да берагоў загадкавай Антарктыды...