Для вас, дзяўчынкі і хлопчыкі, старонкі часопісаў

У Дзіцячым музеі прайшлі заняткі для першакласнікаў па праграме "Гісторыя звыклых рэчаў".

Падчас незвычайнага "Падарожжа з кніжнай закладкай" дзеці паспрабавалі сябе ў ролі сапраўдных экспертаў. На часовай выстаўке "Дзіцячыя часопісы: гісторыя ў друкаваных старонках" дзеці выконвалі падрыхтаваныя для іх заданні: пазнаёміліся з рубрыкамі прадстаўленых часопісаў, вызначылі назву часопіса по яго галоўнаму персанажу, адшукалі год выдання прозвішча галоўнага рэдактара. З цікавасцю дзеці разглядалі і часопісы мінулага стагоддзя, прадстаўленыя на выстаўке.

Занятак даў магчымасць кожнаму дзіцяці наноў "адкрыць" для сябе дзіцячыя часопісы, навучыцца ўглядацца ў знаёмых ужо герояў і ўчытвацца ў зусім нават і не нудныя радкі.

723