Выстаўка «Мышыны перапалох» (2009)

Неардынарнасць гэтай выстаўкі ў тым, што калекцыяніраваннем фігурак мышэй займаецца цэлая сям'я. Знаёмцеся: Баброва Галіна Аляксандраўна, яе дзеці Антон і Ганна.

Калі ўважліва прыгледзецца, то можна заўважыць, што фігуркі ў калекцыі розныя і па матэрыялу, з якога выраблены, і па характару. Большая частка фігурак выраблена з гліны, некаторыя - са шкла, ёсць фігуркі з салёнага цеста. Нехта з прадстаўнікоў "сямейства мышыных" ветліва ўсміхаецца нам, нехта хітравата пазірае на сыр, а нехта спяшаецца хутчэй схавацца ў норку.