«У кругасветнае падарожжа разам з Дзіцячым музеем»

Ні для кога не сакрэт, што сёння дзіцяці ў музеі недастаткова проста агледзець экспазіцыю, паслухаць экскурсавода — хочацца дзейнічаць, гуляць, выконваць цікавыя заданні.

Сучасныя дзеці — гэта дзеці са сваім своеасаблівым мысленнем, светаўспрыманнем, стаўленнем да навакольных.

Таму Дзіцячы музей прапануе сваім наведвальнікам знаёміцца з музейнай экспазіцыяй, вывучаць яе не толькі традыцыйным спосабам, але і з дапамогай разнастайных гульняў на інтэрактыўным стале: адчуць сябе ў ролі памочніка капітана на яхце «Бяда» дапамагае гульня «Падарожжа Капітана Врунгеля», а ў гульні «Пабудуй карабель» любое дзіця (а таксама і дарослы) можа выпрабаваць сябе ў якасці караблебудаўніка.

Нядаўна экспазіцыйны комплекс «Падарожжы і прыгоды» папоўніўся новай займальнай гульнёй на інтэрактыўным стале «Насельнікі Антарктыды».

Ва ўсе часы марскі свет вабіў сваёй загадкавасцю і таямніцай нязведаных глыбінь, што ўжо казаць аб халодным і ледзяным царстве Антарктыды! А ці добра ты знаёмы з жывёльным светам Антарктыды? Ці ведаеш, якіх памераў дасягае кашалот? Якія гукі выдае дамініканская чайка? Жадаеш праверыць свае веды і пазнаць нешта новае?

Тады сардэчна запрашаем у Дзіцячы музей!

165