Выстаўка-ўсталёўка «Добры дзень! І зноў табе пішу я ліст… »


«Кто стучится в дверь ко мне// С толстой сумкой на ремне…»
Гэтыя радкі, напісаныя С. Я. Маршаком, ведалі, напэўна, усе дзеці Савецкага Саюза. Гэта ён, паштальён, прыносіў у хату шматкаляровыя святочныя паштоўкі і тэлеграмы. А хто з нас не чакаў лістоў з цікавымі навінамі ці доўгачаканым прызнаннем? Усіх прыхільнікаў эпісталярнага жанру супрацоўнікі Дзіцячага музея запрашаюць на адкрыццё выстаўкі-ўсталёўкі «Добры дзень! І зноў табе пішу я ліст… »
Адкрыццё выстаўкі адбудзецца 8 кастрычніка ў 15.00.

608