Выстава «Запалка-невялічка»

7 лютага ў Дзіцячым музеі адбылося адкрыццё выставы «Запалка-невялічка». Гасцямі мерапрыемства сталі вучні 4-га класа СШ №10 г. Полацка і сам уладальнік незвычайнай калекцыі П.П. Квяцінскі (г. Верхнядзвінск).

Пётр Пятровіч расказаў дзецям пра сваё захапленне, якім займаецца больш 30 гадоў, адзначыў найбольш цікавыя экспанаты калекцыі, адказаў на шматлікія пытанні. На мерапрыемстве дзеці не толькі даведаліся шмат цікавага пра запалкі, але і папрактыкаваліся ў кемлівасці, выканаўшы некалькі пацешных заданняў.

На выставе было пададзена больш 100 запалкавых пушак з розных краін свету, рознай формы і памераў, шырокая калекцыя запалкавых этыкетак ХХ стагоддзі. У сферы інтарэсаў Пятра Пятровіча нумізматыка, філатэлія і філуменія.