«Музейны калейдаскоп» (праграма для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту)

Мэта: садзейнічаць развіццю ў дзяцей дашкольнага ўзросту ўсвядомленай пазіцыі даследчыка і творцы навакольнай рэчаіснасці, адказнасці за захаванне культурнай спадчыны.

Задачы:

  • праз знаёмства з экспазіцыямі музеяў горада фарміраваць візуальную пісьменнасць, як аснову ўспрымання музейнага прадмета;
  • садзейнічаць развіццю эмацыянальнай спагадлівасці ў момант наведвання экспазіцыі музеяў горада;
  • выхоўваць паважлівае стаўленне да агульначалавечых каштоўнасцяў.

Тэмы заняткаў:

  1. «Сардэчна запрашаем у свет Кнігі» (верасень, Музей беларускага кнігадрукавання).
  2. «Восень у лесе» (кастрычнік, Прыродна-экалагічны музей).
  3. «У гасцях у мастака» (лістапад, Мастацкая галерэя).
  4. «Першыя крокі ў выяўленчае мастацтва. Віды выяўленчага мастацтва» (снежань, Мастацкая галерэя).
  5. «Загадкі зімовага лесу» (студзень, Прыродна-экалагічны музей).
  6. «У гандлёвай краме ў Лісы» (люты, Дзіцячы музей).
  7. «Апавяданні сялянскай хаты» (сакавік, Краязнаўчы музей).
  8. «Казка аб блакітным ільне і чароўным верацяне» (красавік, Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я).
  9. Лекцыя-канцэрт «Таямніцы аргана» (май, Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора).