«Мы прыйшлі ў музей» ч. ІІ (праграма для навучэнцаў 2-х класаў)

Задачы праграмы:

  • садзейнічаць фарміраванню ў вучняў больш глыбокага асваення музейнай інфармацыі праз асабісты вопыт і эмоцыі;
  • фарміраваць цікавасць да гісторыі свайго горада;
  • пашырыць і паглыбіць уяўленне навучэнцаў аб музеях горада.

Тэмы заняткаў:

  1. «Сардэчна запрашаем у храм Муз!» (верасень, Краязнаўчы музей).
  2. «Пра што расказваюць іконы...» (кастрычнік, Мастацкая галерэя).
  3. «Ад археалагічных знаходак - да сакрэтаў рэстаўрацыйнага майстэрства» (лістапад, на базе Стацыянарнай выстаўкі "Прагулка па Ніжне-Пакроўскай").
  4. «Таямніцы беларускага ручніка» (снежань, Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я).
  5. «Такія розныя кнігі» (студзень, Музей беларускага кнігадрукавання).
  6. «У свеце насякомых» (люты, Прыродна-экалагічны музей).
  7. «Пазнаёмся: гэта Вынаходкі! Шалі і меры вагі» (сакавік, Дзіцячы музей).
  8. «З гісторыі пісьмовых прыналежнасцяў» (красавік, Музей беларускага кнігадрукавання).
  9. «Аперацыя «Зорачка»» (май, выязны занятак. Музей баявой славы).