«Мой старажытны горад» ч. I (праграма для навучэнцаў 3-х класаў)

Задачы праграмы:

  • развіваць цікавасць да гістарычнага мінулага горада;
  • знаёміць вучняў з горадам, яго славутасцямі, вучыць бачыць свой горад вачыма архітэктара, мастака, вачыма свайго сучасніка;
  • выхоўваць пачуццё гонару, пачуццё прыналежнасці да гістарычнага мінулага свайго горада.

Тэмы заняткаў:

  1. «Помнікі нашага горада» (верасень, пешаходная экскурсія).
  2. «Пакінуць у памяці імгненні...» (кастрычнік, Дзіцячы музей).
  3. «Полацкі рынак: з гісторыі гарадскога гандлю» (лістапад, Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я).
  4. «У краіне майстроў. Забытыя рамёствы Полацка» (снежань, Краязнаўчы музей).
  5. «Нашы традыцыі. Калядная батлейка» (студзень, Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я).
  6. «Нараджэнне кнігі» (люты, Музей беларускага кнігадрукавання).
  7. «Як вучыліся дзеці раней» (сакавік, Музей беларускага кнігадрукавання).
  8. «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» (красавік, пешаходная экскурсія).
  9. «Дзеці вайны» (май, выязны занятак. Музей баявой славы).