Выстава сувенірных чарапашак «Цішэй едзеш — далей будзеш»

Сувенірныя чарапашкі з калекцыі Паўлюшынай Таццяны Уладзіміраўны (г.Наваполацк)

Яе мудрасць не забудзеш:
«Цішэй ходзіш - далей будзеш»…

Чарапах заслужана можна назваць мудрымі жывёламі, паколькі яны з'яўляюцца самымі доўгажывучымі жывёламі на Зямлі. Дакладна ўстаноўлена і навукова пацверджана, што некаторыя чарапашыя асобіны пражылі па паўтара, а то і больш, стагоддзя. Знешняе аблічча чарапах практычна не змянілася на працягу, як мінімум, двухсот мільёнаў гадоў! Іншымі словамі, гэтыя жывёлы - сведкі часоў старажытных дыназаўраў.

За доўгія гады свайго існавання чарапаха заваявала любоў і ўвагу з боку людзей: стала сімвалам мудрасці і даўгалецця, нябеснай падтрымкі і абароны. У Кітаі, напрыклад, лічыцца, што чым больш чарапах ў доме - тым больш у ім шчасця і поспеху. Напэўна, таму многія людзі заводзяць жывых чарапах, а хтосьці калекцыянуе фігуркі гэтай жывёлы.