Выстава цацак «Сюрпрызы з шакаладных яек»

Калекцыя фігурак кіндэр-сюрпрызаў вучаніцы СШ № 10 г. Полацка Кацярыны Падсаднік

Заўсёды з некаторым хваляваннем чакаеш сюрпрыза ... любога сюрпрыза. І, вядома ж, хочацца хутчэй даведацца, што там, у гэтым шакаладным яйку - карычневым звонку і белым ўнутры. Сюрпрыз! Гэтым сюрпрызам ўжо 40 гадоў. Цацкі з «кіндэр-сюрпрызаў» з'явіліся ў 1972 годзе. Аўтарам ідэі стварэння цацкі, якая магла б змясціцца ўнутры шакаладнага яйка, стаў італьянскі кандытар Мікеле Ферэра. Унутры кожнага яйка ляжыць маленькі кантэйнер з цацкай-сюрпрызам. Мінімальная вага яйка ва ўпакоўцы - 34 грама. Кожны год кампанія Ferrero выпускае серыі розных фігурак і цацак-канструктараў, якія змяшчаюцца ў шакаладныя яйкі па частках.

У розных краінах свету і дзеці, і дарослыя калекцыянуюць фігуркі з «кіндэр-сюрпрызаў». У Германіі, напрыклад, праходзяць не толькі сустрэчы калекцыянераў фігурак кіндэр-сюрпрызаў, але і, так званыя, біржы «кіндэр-сюрпрызаў», дзе можна абмяняцца фігуркамі або купіць фігурку, якая адсутнічае ў калекцыі.

Кожная з гэтых маленькіх пацешных фігурак – момант радасці. А палічыце, колькі іх ...