«Музейная мазаіка»

З 3 па 10 студзеня 2020 года выхаванцы ДУА «Яслі-сад №29» г. Полацка весела і з карысцю правялі калядныя святы — яны прянялі ўдзел у мерапрыемствах тыдня музейнай педагогікі «Музейная мазаіка». Выхавальнікамі дашкольнай установы і вядучым навуковым супрацоўнікам Дзіцячага музея Смірновай Т.Р. былі арганізаваны творчыя майстэрні «Ствараем свет цацак сваімі рукамі». Дзеці сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту знаёміліся з гісторыяй вынаходніцтва навагодніх шкляных цацак, традыцыямі ўпрыгожання зялёнай красуні, сваімі рукамі майстравалі падарункі: лялькі з тканіны, ільняныя сурвэтачкі, кніжныя закладкі, цацкі з гліны і пластыліну.

У Дзень тэатра, 8 студзеня, адбылася прэм'ера каляднай батлейкі. Рэжысёрам тэатральнага паказу, вырабніком лялек для тэатра стала выхавальніца вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Надзея Нікіціна. Тэатральны паказ дапоўнілі яркія і непаўторныя выступленні дзяцей: яны дэманстравалі свае таленты ў выкананні танцаў, песень, чытанні вершаў.

9-10 студзеня супрацоўнікі Дзіцячага музея запрасілі ўсіх удзельнікаў калядных святаў на выстаўку «Пра што расказваюць цацкі», асноўнымі экспанатамі якой у тым ліку сталі і цацкі, выкананыя рукамі дзяцей.

314