Выстава «Калі ў сэрцы жыве казка» (калекцыя лялечных мініяцюр аўтара Наталлі Палікарпавай, г. Верхнядзвінск, 2024 г.)

У розны час у Дзіцячым музеі ўвазе наведвальнікаў былі прадстаўлены розныя выставы аўтарскіх лялек, лялькі-абярэгі, мяккія цацкі і нават лялечны тэатр герояў казак. Упершыню дзецям і дарослым прадастаўлена магчымасць убачыць аўтарскую калекцыю лялечных мініяцюр майстра з горада Верхнядзвінска Наталлі Аляксандраўны Палікарпавай.

Чароўнай прыгажосці замкі з велічнымі калонамі, каралеўскія інтэр'еры, абабітыя аксамітам. Утульныя маленькія домікі эльфаў або чароўных гномаў з панадворкамі, запоўненымі дзіўнымі кветкамі, раслінамі, нібы напоўненыя шчабятаннем птушак і яркім сонечным святлом... Чароўны, непаўторны, жывы свет паўстае перад гледачом у лялечных мініяцюрах майстра Наталлі Аляксандраўны Палікарпавай.