У кожнага дзіцяці абавязкова ёсць свой любімы мяккі сябар, якому не страшна даверыць самыя патаемныя таямніцы і сакрэты. Датыкаючыся да мяккіх цацак ўжо ў дарослым узросце, любы чалавек атрымлівае магчымасць адчуць сябе дзіцём, сысці на час ад прыгнёту паўсядзённых «дарослых» праблем.
Аўтары цацак, прадстаўленых на выставе, пачыналі сваю дзейнасць на прыватным унітарным прадпрыемстве «ТИНОПОС» (1993-2010). Цэхі прадпрыемства ў розныя гады размяшчаліся ў г. Наваполацку і ў в. Экімань Полацкага раёна. Сваёй любоўю і цеплынёй майстры працягваюць дзяліцца да сённяшняга дня ў цацках, створаных у клубе абрэзкавага шыцця «Колеры» ДУК «Цэнтр культуры г. Наваполацка» (кіраўнік — Галіна Міхайлаўна Акуцёнак).
Мяккія цацкі: кацяняты, мышкі, малпачкі, медзведзяняты — не пакінуць абыякавымі нікога з наведвальнікаў!