Выстава "Мыльная гісторыя пад Новы год" (калекцыя мыла ручной работы Ганны Юшчанка, г. Полацк)

Падарункі прыемна не толькі атрымліваць, але і дарыць, а калі падарунак зроблены сваімі рукамі, то гэта прыемна ўдвая. Адзін з варыянтаў такога падарунка — мыла ручной работы. Дзеці прыйдуць у захапленне ад мыла ў выглядзе іх любімых прысмакаў або фігурак супергерояў, а для дарослых – і зусім няма мяжы палёту фантазіі. Напярэдадні Новага года Дзіцячы музей прапануе сваім наведвальнікам незвычайную, але не менш святочную выставу «Мыльная гісторыя пад Новы год», на якой будзе прадстаўлена калекцыя мыла ручной работы мылавара Юшчанка Ганны. Гісторыя вынаходства мыла, цікавыя факты, відэа майстар-класа, а для самых  юных наведвальнікаў музея — «мыльныя» вершы і загадкі.