Выстава «Аўталегенды СССР» (калекцыя мадэляў аўтамабіляў Васіля Васільевіча Грачухіна, г. Мінск)

У Дзіцячым музеі з 22 верасня па 30 лістапада праходзіла незвычайная выстава «Аўталегенды СССР», прысвечаная вядомым маркам аўтамабіляў савецкага перыяду. На выставе былі прадстаўлены больш за пяцьдзесят мадэляў машын перыяду 1930—1980 гг.: знакаміты «Чорны варанок», незвычайны «Цыклоп», легендарная «Капейка» і самы вядомы аўтамабіль прадстаўніцкага класа - «Чайка». Унікальнасць калекцыі заключаецца ў тым, што, нягледзячы на невялікія памеры (мадэлі выкананы ў маштабе 1: 43), копіі вельмі дакладныя, у іх перададзены драбнюткія дэталі арыгіналаў. Калекцыя падорана дзіцячаму музею акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра ім. М. Горкага (г.Мінск) Васілём Васільевічам Грачухіным.