У што гулялі дзеці 150 гадоў таму

Вось і прыйшло лета, час вясёлых прыгод і канікул, час, калі можна адпачыць і пагуляць у разнастайныя цікавыя гульні. Мяч, веласіпед, лялькі, канструктары, камп’ютарныя гульні… Але гэта сёння. А у што гулялі дзеці 150 гадоў таму? Пытанне! Адказ на яго вучні СШ№16 г.Полацка атрымалі завітаўшы ў Дзіцячы музей. Гульні “Дзеці”, “Пацяг”, “Адгадай назвы ягад і зёлак”, “Хлебныя словы”, “Мы збіраем садавіну” і іншыя дапамаглі дзецям уявіць, як праводзілі вольны час іх продкі шмат гадоў таму. Як праз гульню дзяўчынкі і хлопчыкі, маленькія памочнікі ў сям’і, засвойвалі разнастайныя справы і ўменні.

402