Выстава «Дзіва-гжэль»

У сяле Гжэль, пад Масквой, у Раменскім раёне, яшчэ ў XVI стагоддзі вырабляліся са знакамітай гжэльскай белай глінырозныя ганчарныя вырабы і цацкі, якія карысталіся попытам у многіх расійскіх гарадах. Назва «Гжэль» паходзіць аддзеяслова паліць, абпальваць гліну. Ва ўсе часы посуд фармаваўся на ганчарным коле і ў гіпсавых формах, а скульптуркі і цацкі ляпілі ўручную. Потым вырабы абпальвалі пры высокай тэмпературы.

Пры стварэнні знакамітага роспісу посуду, цацак, выкарыстоўваецца да трыццаці адценняў сіняй фарбы! Самыўпадабаны ўзор - гжэльская ружа. Часам яна малюецца буйна, шырокімі мазкамі, а часам - танюткім пэндзлікам. Фарформожа быць упрыгожаны арнаментамі, сюжэтным роспісам.

На выставе «Дзіва-гжэль» у Дзіцячым музеі Вы зможаце пазнаёміцца з вырабамі гжэльскіх майстроў з прыватнай калекцыі Мядзведзевай Таццяны Віктараўны. Пацешаць вока вытанчанай формай і прыбраным, святочным роспісам беласнежныя чайнікі, кубкі, фігуркі розных жывёл.