Выстава «Канікулы ў гісторыю казацтва»

18 кастрычніка ў Дзіцячым музеі адбылося адкрыццё выставы «Канікулы ў гісторыю казацтва».
Вядучай мерапрыемства выступіла сама ўдзельніца праекта «Канікулы ў гісторыю» Ульяна Бабко, а гасцямі сталі вучні 1-га класа гімназіі №1 г. Полацка.

Дзяўчынка падзялілася з дзецьмі сваімі ведамі пра казацтва: расказала пра тое, хто такі казак, як выглядаў традыцыйны касцюм казака, прапанавала дзецям пагуляць і, устаўшы ў карагод, як гэта прынята ў казакоў, паспрабаваць праспяваць казачую песню.

Сюрпрызам для гасцей мерапрыемства стала выступленне полацкага атамана, члена Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускае казацтва», Гарблянскага Івана Іванавіча, які прадэманстраваў мастацтва звароту з традыцыйнай казачай зброяй: бізуном, шабляй. А вось пастраляць з лука пад кіраўніцтвам казачага атамана смог паспрабаваць кожны ахвотнік!