Задачы праграмы:
- развіваць цікавасць да гістарычнага мінулага горада;
- знаёміць вучняў з горадам, яго славутасцямі, вучыць бачыць свой горад вачыма архітэктара, мастака, вачыма свайго сучасніка;
- выхоўваць пачуццё гонару, пачуццё прыналежнасці да гістарычнага мінулага свайго горада.
Тэмы заняткаў:
- «Помнікі нашага горада» (верасень, пешаходная экскурсія).
- «У краіне майстроў. Забытыя рамёствы Полацка» (кастрычнік, Краязнаўчы музей).
- «Пра што распавядаюць іконы» (лістапад, Мастацкая галерэя).
- «Як апраналіся нашы продкі» (снежань, Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я).
- «Нашы традыцыі. Калядная батлейка» (студзень, Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я).
- «Па старонках гісторыі Сафійскага сабора» (люты , Сафійскі сабор).
- «Як вучыліся дзеці раней» (сакавік, Музей беларускага кнігадрукавання).
- «Пакінуць у памяці імгненні...» (красавік, Дзіцячы музей).
- «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» (май, пешаходная экскурсія).