Музейныя заняткі

Кожны год на базе музеяў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка праводзіцца цыкл музейна-педагагічных праграм для дзяцей розных узроставых груп.

Мэта:

садзейнічаць фарміраванню гістарычнай свядомасці, каштоўнаснага стаўлення да культурнай спадчыны праз далучэнне да музейнага прадмета.

Задачы:

  • фарміраваць устойлівую патрэбнасць камунікацыі з музейным прадметам;
  • выхоўваць патэнцыяльнага музейнага наведвальніка;
  • фарміраваць духоўныя патрэбнасці дзяцей;
  • развіваць эмацыянальна-пачуццёвую сферу дзіцяці;
  • спрыяць развіццю мысліцельных, творчых, камунікатыўных здольнасцяў мэтавай аўдыторыі.

Кожная праграма складаецца з 9-ці заняткаў.

Музейныя заняткі праводзяцца 1 раз на месяц на працягу навучальнага года.

У праграме магчымы змены.

Даведкі па тэл. 8 (0214) 46-45-58.

Тэматыка заняткаў па праграмах: