«Мой старажытны горад» ч. II (праграма для навучэнцаў 4-х класаў)

Задачы праграмы:

  • працягнуць знаёмства вучняў з горадам, яго славутасцямі, фарміраваць разуменне ўзаемасувязі гістарычных эпох;
  • выхоўваць пачуццё гонару за людзей, якія праславілі і ўслаўляюць наш горад;
  • развіваць духоўную і інтэлектуальную сферу навучэнцаў.

Тэмы заняткаў:

  1. «Ля вытокаў нараджэння майго горада» (верасень, пешаходная экскурсія).
  2. «У якіх багоў верылі нашы продкі» (кастрычнік, Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я).
  3. «Полацкі князь Усяслаў Брачыславіч» (лістапад, Краязнаўчы музей).
  4. «Еўфрасіння Полацкая. Рукапісная кніга» (снежань, Музей беларускага кнігадрукавання).
  5. «Францыск Скарына — чалавек эпохі Адраджэння» (студзень, Музей беларускага кнігадрукавання).
  6. «Сімяон Полацкі: муж верны справе кніжнай верны» (люты, Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага).
  7. «Таямніцы насценнага жывапісу Спаскага храма» (сакавік, Мастацкая галерэя).
  8. «Полацк у творчасці мастакоў» (красавік, Мастацкая галерэя).
  9. «У абарону сваёй зямлі» (май, Краязнаўчы музей).